У Беларусі раздаліся выбухі: на Гомель упаў БПЛА
- 13.02.2025, 8:21
Выбухі былі чуваць як у самім Гомелі, так і ў наваколлі.
У Беларусі ў раёне горада Гомель уначы 13 лютага былі чуваць выбухі, а таксама фіксавалася ў небе падзенне аб'екта, які гаэў. Гэта адбылося на фоне чарговага расейскага ўдару дронамі па Украіне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя суполкі і Telegram-каналы.
Як пішуць у гомельскіх сацсетках, аб падзенні абломкаў паветранай цэлі або цэляў на зямлю расказалі жыхары цэнтральнай і паўночна-ўсходняй часткі горада.
«А 00:32 над Гомелем адбылося збіццё лятальнага аб'екта. Падзенне па часе супала з масаваным паветраным нападам Расеі па тэрыторыі Украіны. Пад ударам у тым ліку суседняя Чарнігаўская вобласць», - гаворыцца ў публікацыі ТГ-канала «Флагшток – Гомельшчына».
Акрамя таго, гэтай ноччу ў сетцы паказалі кадры, на якіх з розных лакацый відаць вялікі яркі аб'ект і некалькі меншых, якія падаюць з неба ўніз і, магчыма, гарць. Заяўлена, што гэта адбываецца ў Гомелі.
Таксама адзначаецца, што выбухі нібыта былі чутныя як у самім Гомелі, так і ў ваколіцах.
Між тым расейскія медыі расказваюць пра нібыта «прылёты» ў сёлах Раманавічы, Новая Беліца і ў мікрараёне Волатаў.
У пабліках паведамляюць, што жыхары Гомеля таксама чулі гукі, характэрныя для беспілотнікаў, нейкія "бавоўны", што напалохала грамадзян.
У сеціве выказваюць меркаванне, што некаторыя расейскія «Шахеды», якія краіна-агрэсарка сёння запусціла для ўдараў па тэрыторыі Украіны, «заблукалі» і апынуліся над Гомелем. Пранікненне расейскіх дронаў-камікадзэ ў паветраную прастору Беларусі адбывалася і раней.