BE RU EN

Самалёт з Марка Рубіё, які накіроўваўся ў Мюнхен, экстранна сеў у Вашынгтоне

  • 14.02.2025, 11:21

Стала вядомая прычына.

Самалёт Вайсковых паветраных сіл ЗША, на борце якога знаходзіўся дзяржаўны сакратар Марка Рубіё, вярнуўся ў Вашынгтон праз тэхнічную няспраўнасць. Таксама на борце быў старшыня Камітэта міжнародных дачыненняў Сэната Джым Рыш, піша Associated Press.

Амерыканскія топ-чыноўнікі накіроўваліся ў Нямеччыну для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Позна вечарам у чацвер, 13 лютага, прыкладна праз 90 хвілін пасля ўзлёту з Аб'яднанай базы Эндрус у самалёта C-32, пераабсталяванага Boeing 757, узнікла праблема з лабавым шклом у кабіне пілотаў. Самалёт быў вымушаны вярнуцца.

Прэс-сакратарка Дзярждэпа Тэмі Брус пацвердзіла інцыдэнт і адзначыла, што Рубіё «мае намер прадоўжыць сваё падарожжа ў Нямеччыну і на Блізкі Усход асобным самалётам».

Яна таксама дадала, што пакуль незразумела, ці паўплывае затрымка на запланаваную сустрэчу дзяржсакратара Рубіё і віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Ды Вэнс з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая павінна адбыцца раніцай пятніцы ў Мюнхене.

Апошнія навіны