БПЛА атакавалі Краснадарскі край: выбухнула каля НПЗ
- 14.02.2025, 12:43
Пасля атакі ўспыхнуў пажар.
Увечары 13 лютага беспілотнікі атакавалі тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Пад ударам апынуўся Славянск-на-Кубані (Краснадарскі край). Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
У рэгіёне была чуваць праца СПА. Таксама вядома аб пажары пасля атакі.
Мясцовыя суполкі паведамлялі, што сіламі СПА была адбітая «масаваная атака» на горад - упершыню гукі выбухаў раздаліся прыкладна а 21:10 на ўскраіне Славянска-на-Кубані. Усяго было збіта 5 БПЛА. У выніку атакі было ўзгаранне «сухога чароту» і некаторых дамоў.
«Усе пажары патушаныя, пацярпелых - няма. Была спроба масавана атакаваць НПЗ», - дадалі ў Telegram-канале.
У аператыўным штабе Краснадарскага краю адзначылі, што ў Славянску-на-Кубані разбітая паветраная цэль. Там дадалі, што абломкі ўпалі ў полі на ўскраіне горада, загаранне сухой травы пасля падзення аператыўна патушылі. Пацярпелых і разбурэнняў няма.
У горадзе знаходзіцца «Славянскі нафтаперапрацоўчы завод» (ТАА «Славянск ЭКА»). Магутнасць завода – 5,2 мільёна тон на год, яго дзель у агульным аб'ёме перапрацоўкі нафты ў Паўднёвай федэральнай акрузе складае 9%.
Гэты НПЗ двойчы быў атакаваны беспілотнікамі - у красавіку і ў траўні 2024 года. Пасля гэтага прадпрыемства спыняла працу. Трэці раз завод знаходзіўся пад атакай БПЛА 8 лютага 2025 года - тады яны былі збітыя СПА.