BE RU EN

З беларускага боку адкрылі памежны пункт пропуску, які з польскага боку закрыты

  • 14.02.2025, 15:08

“Створаны выдатныя варункі для працы памежнікаў і мытнікаў”.

У Беларусі адкрылі пасля рэканструкцыі (на яе выдаткавалі 31 млн рублёў) пункт пропуску "Бераставіца", які з польскага боку закрыты ўжо тры гады. Прапагандысты рапартуюць, што там "створаны выдатныя ўмовы для працы памежнікаў і мытнікаў" і "камфортныя ўмовы для перасячэння мяжы". Падкрэсліваецца, што рух прыпынены "з ініцыятыве польскай стараны", а пра прычыну такой пастановы не згадваецца, піша сайт "Еўрарадыё".

Пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку — "Бераставіца") быў закрыты 10 лютага 2023-га пасля абвяшчэння ў РБ прысуду журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту (8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму). Ён дагэтуль за кратамі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі летась патлумачыў, чаму немагчыма адкрыць згаданы пункт пропуску. З ягоных слоў, польскія ўлады спыняе сітуацыя ў дачыненні з Беларуссю, паколькі ідзе гібрыдная вайна.

Апошнія навіны