BE RU EN

У Трампа назвалі прычыну, чаму размова з Зяленскім была карацейшай, чым з Пуціным

  • 15.02.2025, 10:55

Марка Рубіё растлумачыў сітуацыю.

Размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім была карацейшая, чым з Пуціным. Гэта звязана з адным тэхнічным момантам.

Пра гэта расказаў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё, паведамляе Дзярждэп ЗША.

«І прэзідэнт (Трамп, – рэд) размаўляў з Зяленскім учора (інтэрв'ю Рубіё праходзіла 13 лютага, – рэд). Ён размаўляў з ім блізу 45 хвілінаў», – расказаў ён у інтэрв'ю.

Паводле словаў Рубіё, «людзі кажуць, паглядзіце, наколькі карацей гэта было» (у параўнанні з размовай Трампа і Пуціна, – рэд).

«Розніца ў тым, што з Пуціным у вас ёсць гэтыя перакладнікі, і гэта проста займае вечнасць туды-сюды. З Зяленскім ён бегла размаўляе па-ангельску, і яны могуць размаўляць і мець зносіны больш наўпрост, і гэта адбываецца нашмат хутчэй», – адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Апошнія навіны