BE RU EN

Расейскія прапагандысты патрапілі пад удар БПЛА ў Курскай вобласці

  • 15.02.2025, 14:28

Паранены аператар «Першага канала».

У Курскай вобласці пад удар, як мяркуецца, украінскага беспілотніка трапіла здымачная група расейскага дзяржаўнага «Першага канала». Крамлёўскія прапагандысты пацярпелі ў зоне баявых дзеянняў, піша «Дыялог.UA».

Пра тое, што прапагандысты «Першага канала» трапілі пад удар у Курскай вобласці, стала вядома 14 лютага. Паведамлялася, што ў выніку нападу раненне атрымаў аператар Юры Шолмаў. У яго нязначнае раненне нагі. Прапагандыст ужо паабяцаў вярнуцца назад, як толькі падлечыцца.

Прапагандысты апублікавалі відэа дронавага ўдару і выкрылі самі сябе. Мяркуючы з роліку, уся здымачная група была апранутая ў ваенную форму і не мела ніякіх знакаў прыналежнасці да СМІ.

Фактычна здымачная група не адрознівалася ад узвода штурмавікоў УС РФ і сваімі рукамі зрабіла сябе законнай цэллю Сілаў абароны Украіны. Нельга выключаць таксама таго, што ўдар БПЛА мог быць пастаноўкай крамлёўскіх прапагандыстаў. Яны ў ходзе вайны супраць Украіны неаднаразова былі абвінавачаныя ў публікацыі фэйкаў.

Апошнія навіны