BE RU EN

Літва змяніла правілы ўезду для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі

  • 15.02.2025, 22:00

Новаўвядзенні ўвайшлі ў дзеянне.

З 15 лютага набылі моц новыя правілы перасячэння мяжы Літвы на аўтамабілях з беларускай рэгістрацыяй. Цяпер уехаць у краіну змогуць толькі пэўныя катэгорыі кіроўцаў і транспартных сродкаў.

Лёгкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі можа перасякаць мяжу Літвы, калі ён: належыць грамадзяніну Беларусі, які мае літоўскую візу або дазвол на жыхарства ў Літве, і выкарыстоўваецца для асабістых паездак у ЕЗ; належыць грамадзяніну краіны ЕЗ, які пражывае ў Беларусі і кіруе аўтамабілем у асабістых мэтах.

Ва ўсіх астатніх выпадках для ўезду патрабуецца спецыяльны дазвол Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы ў адпаведнасці з умовамі Рэгламенту Рады ЕЗ №765/2006.

За стырном транспартнага сродку павінен быць уладальнік аўта.

Аўтамабілі, зарэгістраваныя на юрыдычных асоб або якія выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, заязджаць у Літву не могуць.

За парушэнне новых правілаў прадугледжаны штрафы і канфіскацыя транспартнага сродку.

Апошнія навіны