BE RU EN

Сэнатар ЗША Грэм: Узброіце Зяленскага да зубоў

  • 15.02.2025, 16:21

Моцныя словы рэспубліканца.

Амерыканскі сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм мяркуе, што расейска-ўкраінская вайна скончыцца тады, калі Украіна і ЗША падпішуць пагадненне аб партнёрстве, якое прадугледжвае здабычу ўкраінскіх рэдказямельных мінералаў.

Пра гэта ён сказаў падчас дыскусіі ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

«Пуцін не разумее, што адбываецца. Калі мы падпішам гэтае пагадненне, Пуцін саступіў, бо Трамп будзе абараняць пагадненне», - мяркуе Грэм.

Прычым, гаворыць сэнатар, вайна скончыцца такім чынам, які выключыць магчымасць яе аднаўлення ў будучыні.

«Прэзідэнт Трамп не збіраецца рабіць ва Украіне тое, што мы рабілі ў Афганістане. […] Я думаю, што ён знойдзе спосаб скончыць гэтую вайну такім чынам, што Пуцін будзе дурнем, калі зробіць гэта (нападзе на Украіну — рэд.) зноў. […] Узбройце яго (прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага - рэд.) да зубоў. Дайце яму сціжму F-16, а не некалькі F-16. Дайце ім ПТРК, дайце ім танкі, бо яны будуць ваяваць», - сказаў ён.

Апошнія навіны