BE RU EN

Расія выводзіць з Сірыі караблі з боепрыпасамі

  • 15.02.2025, 18:51

Праз Ла-Манш прайшлі шэсць суднаў.

Расея выводзіць з Сірыі караблі, якія перавозяць боепрыпасы. Брытанскае Мінабароны зафіксавала праходжанне праз Ла-Манш шасці расейскіх суднаў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі за апошнія дні зафіксавала праходжанне праз Ла-Манш шасці расейскіх вайсковых і гандлёвых караблёў, якія перавозілі боепрыпасы. Брытанскія вайскоўцы патлумачылі, што караблі, за якімі назіралі Каралеўскі вайсковы марскі флот і Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы, выходзілі з Сірыі.

Як заявілі ў міністэрстве, Расея эвакуюе свае вайсковыя рэсурсы з Сірыі з моманту зрынання Асада, што стала «ударам па амбіцыях Масквы на Блізкім Усходзе».

«Гэтыя караблі выйшлі з Сірыі пасля таго, як Пуцін пакінуў свайго супольніка Асада, але яны ўсё яшчэ былі ўзброеныя і поўныя боепрыпасаў. Гэта сведчыць аб тым, што Расея аслабленая, але застаецца пагрозай», - сказаў міністр абароны Джон Гілі.

Мінабароны Брытаніі заявіла, што вывад боепрыпасаў з Сірыі сведчыць аб тым, што прыярытэтнасць вайны ва Украіне Расеяй паўплывала на яе здольнасць утрымліваць Асада ва ўладзе.

Апошнія навіны