BE RU EN

Bloomberg: Топ-чыноўнікі ЗША і Расеі сустрэнуцца ў Савудаўскай Арабіі

  • 15.02.2025, 19:45

Ужо на наступным тыдні.

Высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША і Расеі могуць сустрэцца на наступным тыдні. Сустрэча зараз плануецца ў Савудаўскай Арабіі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле звестак ананімных крыніц выдання, чыноўнікі сустрэнуцца, каб пракласці шлях да патэнцыйнага саміту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ўжо ў канцы месяца, каб абмеркаваць спыненне вайны ва Украіне.

Са слоў Bloomberg, дэталі сустрэчы і спіс удзельнікаў яшчэ прапрацоўваюцца, але людзі, інфармаваныя аб планах, сказалі, што ў групу, імаверна, увойдуць дарадцы ў нацыянальнай бяспецы.

Адна з крыніц паведаміла, што мэта складаецца ў тым, каб зафіксаваць дату да пачатку святога месяца Рамадан.

Апошнія навіны