Украінцы маглі збіць новы 1,5-тонны расейскі КАБ
- 15.02.2025, 20:31
Гэта ўнікальнае дасягненне УСУ.
Сілы абароны збілі 1,5-тонную бомбу на Пакроўскім кірунку. Пра гэта 15 лютага паведаміў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі.
«Збіты КАБ 1500 у раёне Пакроўска. Так, ужо навучыліся збіваць іх», - напісаў ён.
Таксама фота апублікавалі ў Telegram-канале мясцовых навін, але без дадатковых дэталяў.