BE RU EN

Макрон тэрмінова склікае еўрапейскіх лідараў

  • 15.02.2025, 21:02

У Парыжы будуць абмяркоўваць дзеянні Трампа.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон склікае еўрапейскіх лідараў на тэрміновы саміт у Парыжы 17 лютага.

Пра гэта Сікорскі заявіў у суботу, 15 лютага, на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе Politico.

Сікорскі чакае, што еўрапейскія лідары правядуць "вельмі сур'ёзнае" абмеркаванне пытанняў, звязаных з палітыкай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён таксама зазначыў, што рады, што прэзідэнт Францыі Макрон арганізаваў саміт для еўрапейскіх лідараў у Парыжы.

Са слоў кіраўніка МЗС Польшчы, метад працы Трампа "расейцы называюць "разведка боем".

"Вы ціснеце і глядзіце, што адбываецца, а потым мяняеце пазіцыю. … І мы павінны адказаць", - сказаў кіраўнік МЗС.

Два еўрапейскія чыноўнікі паведамілі, што сустрэча ў Парыжы адбудзецца ў панядзелак. Пакуль незразумела, ці будуць прысутнічаць усе лідары ЕЗ ці толькі прадстаўнікі некалькіх краін, а таксама ці запросяць іншых еўрапейскіх лідараў, такіх як прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер.

Апошнія навіны