BE RU EN

Келаг: Удзел Еўропы ў перамовах будзе мець вызначальнае значэнне

  • 17.02.2025, 15:55

Новая заява спецпрадстаўніка Трампа.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны і РФ Кіт Келаг заявіў, што ўдзел краін Еўропы за сталом перамоў будзе мець вызначальнае значэнне для спынення вайны і захавання міру.

У сацсетцы Х ён напісаў, што Амерыка не павінна быць адна ў перамовах з краінай-агрэсаркай Расеяй.

«Удзел Еўропы будзе мець вызначальнае значэнне для спынення вайны і захавання міру», - напісаў ён.

Раней дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё паведаміў, што Украіну і краіны Еўропы прыцягнуць да мірных перамоў наконт расейскай агрэсіі, калі яны пачнуцца.

Апошнія навіны