Паміж украінскай стараной і спецпрадстаўніком Трампа адбылася першая сустрэча
- 7.02.2025, 9:54
Стораны правялі "грунтоўную дыскусію".
Амбасадарка Украіны ў ЗША Аксана Маркарава заявіла, што ўкраінская старана правяла сустрэчу са спецпрадстаўніком Трампа ў пытаннях расейска-ўкраінскай вайны Кітам Келагам. Бакі правялі "грунтоўную дыскусію".
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку ўкраінскага амбасадара.
Са слоў Маркаравай, гэта будзе не першая іх сустрэча, але першая з моманту, калі генерал Кіт Келаг афіцыйна быў прызначаны на пасаду спецпрадстаўніка. Прызначэнне адбылося ў панядзелак, 3 лютага.
«Не першая наша сустрэча з генералам Кітам Келагам увогуле, але першая ў яго афіцыйным статусе спецпрадстаўніка ў пытаннях Украіны і Раскі, на якую яго прызначыў прэзідэнт Трамп 3 лютага. Правялі грунтоўную дыскусію са спецпрадстаўніком і ягонай камандай і маімі калегамі - кіраўніком ВАТ (Офіса аташэ ў абароне - рэд.) генералам Крамянецкім і намеснікам Дзянісам Сенікам», - гаворыцца ў паведамленні.
Візіт Келага ў Кіеў
Нагадаем, са звестак крыніц РБК-Украіна ў Офісе прэзідэнта, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ва Украіне і Расеі Кіт Келаг плануе прыехаць ва Украіну 20 лютага. Яго візіт мусіць быць пасля Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, якая пройдзе з 14 да 16 лютага.