У Бразіліі самалёт упаў на пасажырскі аўтобус
- 7.02.2025, 20:00
Відэа.
У бразільскім Сан-Паўлу самалёт упаў на праезную частку і загарэўся, паведаміла пажарная служба горада ў сацсетцы X.
Паводле звестак партала G1, самалёт упаў на пасажырскі аўтобус. Як мінімум два чалавекі загінулі, яшчэ два пацярпелі, піша Istoe.
Міністр грамадскай бяспекі штата Сан-Паўлу Гульерм Дэрыт удакладніў, што самалёт, які пацярпеў крушэнне, быў двухматорны.
Гэта было прыватнае паветранае судна King Air F90, якое месціць восем чалавек, піша G1. Як удакладнілі ў пажарнай службе, на ягоным борце былі два чалавекі.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне шашы на Авэніда Маркес дэ Сан-Вісэнтэ. Перад падзеннем самалёт паспрабаваў здзейсніць экстранную пасадку, адзначае G1. Звестак пра стан пацярпелых няма.
У тушэнні пажару задзейнічаныя дзесяць адзінак тэхнікі.