BE RU EN

«І гэта толькі адна Разань»: відэа паказала маштаб страт РФ ва Украіне

  • 10.04.2025, 7:56

Кадры ўражваюць.

Расеец зняў на відэа змесціва борта, які прывёз у Разань «груз 200» з Украіны. Маштаб страт, якія нясе расейскае войска ў агрэсіі супраць Украіны, уражвае.

Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

У кадр патрапілі шматлікія дзясяткі трунаў, у якіх з украінскіх франтоў дадому вяртаюцца ўдзельнікі так званага СВА Уладзіміра Пуціна.

«Красавік, сябры. Зноў у Разані сустракаем чарговы борт з эвакуацыяй целаў», - кажа мужчына на відэа. Кадры пракаментаваў расейскі Telegram-канал «Сеятель ветра».

«Чарговае сведчанне драматычных страт расейскага войска ва Украіне. Відэа красавіцкае. Прасоўванне УС РФ на фронце амаль спынілася, а «груз 200» так і працягвае ехаць у рэгіёны Расеі ў нейкай кашмарнай колькасці. Гэта толькі адна Разань! Гэта значыць, ідзе проста бессэнсоўная мясарубка без якога-небудзь выніку. Фронт стаіць, канвеер смерці працуе. Навошта? Ніхто не можа сказаць», - адзначыў рэсурс.

Дакладная колькасць ліквідаваных расейскіх вайскоўцаў падчас агрэсіі супраць Украіны невядомая. У РФ гэтая інфармацыя засакрэчаная. Паводле звестак украінскага Генштаба, агульныя незваротныя страты УС РФ за тры гады вайны склалі больш за 927 тысяч чалавек. У гэтую лічбу ўваходзяць не толькі ліквідаваныя акупанты, але і параненыя, а таксама зніклыя без вестак.

Апошнія навіны