AFP: Кіраўнік Пентагона ўсё ж далучыцца да Рамштайн па відэасувязі
- 10.04.2025, 9:58
Пасяджэнне Кантактнай групы па абароне Украіны адбудзецца заўтра ў Брусэлі.
Міністр абароны ЗША Піт Гегсет возьме ўдзел у сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце Рамштайн у пятніцу, 11 красавіка, па відэасувязі, паведамляе AFP са спасылкай на прадстаўніка Пентагона, цытуе Kyiv Post.
«Міністр Гегсет плануе віртуальна ўзяць удзел у пасяджэнні UDCG у пятніцу, 11 красавіка», – паведаміў суразмоўца AFP.
Пасяджэнне Кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце Рамштайн адбудзецца 11 красавіка ў Брусэлі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца, дарэчы, узмацненне СПА Украіны. Там таксама ўзнімуць пытанне кантынгентаў, а таксама новых абаронных пакетаў.
3 красавіка Defense News са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі паведаміла, што міністр абароны ЗША Піт Гегсет не будзе ўдзельнічаць у чарговым пасяджэнні Кантактнай групы па абароне Украіны Рамштайн 11 красавіка ў Брусэлі.