У чацвер амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца снег
- 10.04.2025, 10:26
У начны час тэмпература паветра складзе ад -1 да -6 градусаў.
Амаль па ўсёй Беларусі ў чацвер, 10 красавіка, прагназуецца снег. Уначы месцамі на ўсходзе магчымы моцны снег і завіруха. На асобных адцінках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі - слабы галалёд. Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры (у тым ліку і ў сталіцы) - да 15-20 м/с.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -1 да -6 градусаў (у Менску - 3-5 марозу), у дзённыя гадзіны - ад -1 да +5 (у сталіцы - ад 0 да +2).
У пятніцу ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы будзе 1-8 марозу, удзень - ад -1 на поўначы да +7 на захадзе. У суботу пачнецца пацяпленне. Калі ў начны час чакаецца ад -5 да +2, то ў дзённы час - ад +4 на поўначы да +12 градусаў на захадзе Беларусі.