Беларуска паказала набор прадуктаў на 74 рублі
- 10.04.2025, 14:38
У сацсетках мяркуюць, што гэта «выжыванне, а не жыццё».
Беларуска запісала відэа пра свае набыткі ў прадуктовай крпаме на суму 74 рублі. Карыстальнікі ў каментарах падзяліліся: адны спачуваюць дзяўчыне, іншыя яе крытыкуюць, піша CityDog.io.
Карыстальніца TikTok пад мянушкай Igorevna апублікавала відэа, у якім паказала, што купіла ў краме Green на 74 рублі 5 капеек. Паводле ейных слоў, яна ўзяла гарбату, сальтысон, цукар, крэм-чыз, зялёны гарошак, тунец, салату, сардэлькі, грэчку, зяленіва, макароны, яйкі, сыр, агурок, смятану і скумбрыю гарачага вэнджання.
«Фактычна, анічога не купіла, - кажа беларуска ў відэа. - І гэта яшчэ без мяса! Я ў шоку».
Пад яе відэа ўсяго за дзень з'явілася амаль 600 каментароў. Шмат хто згодны з дзяўчынай: прадукты ў Беларусі сапраўды падаражэлі, і нават базавы набор выходзіць дарагі.
«Чаму людзі павінны выжываць, а не нармальна харчавацца? Тут не ікра, а звычайныя прадукты», - Кацярына.
«Нічога асаблівага не набыта. Проста цэны растуць кожнае імгненне », - Manysheva68.
«Возьмеш 100 рублёў - і нічога толкам не купіш. А грошай няма!» - Сяргей.
«Муж прынёс заробак, схадзіла ў краму — і паловы заробку як не было. А камунальныя паслугі?! Такое пачуццё, што нам акрамя ежы і аплаты паслуг больш нічога не трэба», - IrinaSholomickaja.
«Можна было і хлеба таннага ўзяць, і курыных «шкілетаў». Або проста пазногці пагрызці і радавацца. Кошты - космас», - user6526.
«Наш народ звык да танных крам: «Грошыкі», «Святлафоры»“. А вы ў дарагую краму пайшлі і жаліцеся», - Таццяна.
«Крама Green - адная з самых дарагіх. Вучыцеся лічыць свае даходы і выдаткі», - user5237.