BE RU EN

Еўразвяз даў Трампу шанец на перамовы, прыпыніўшы свае мыты на 90 дзён

  • 10.04.2025, 15:28

У Брусэлі заявілі аб гатоўнасці да дыялогу.

ЕЗ прыпыніў на 90 дзён 25% мыты, узгодненыя як адказ на тарыфы ЗША на сталь і аўтамабілі. У Брусэлі гатовы да перамоў.

Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, паведамляе The Guardian.

«Мы хочам даць перамовам шанец. Калі перамовы не прынясуць вынікаў, мы прымем контрзахады», - папярэдзіла яна.

Фон дэр Ляен дадала: «Падрыхтоўчая праца аб далейшых контрмерах вядзецца. Як я ўжо казала, усе варыянты застаюцца на стале».

Прадстаўнік ЕЗ Улаф Гіл заявіў, што ЗША прыпынілі на 90 дзён так званыя ўзаемныя тарыфы. «І мы, у сваю чаргу, цяпер прыпыняем нашы прапанаваныя контрмеры, каб мець максімальную прастору для кансультацый з нашымі дзяржавамі-чальцамі, кансультацый з нашай прамысловасцю і перамовыў з ЗША», - сказаў ён.

Ён прызнаў, што тарыфы ЗША на сталь і алюміній зараз дзейнічаюць супраць ЕЗ, а таксама супраць усяго свету.

«І так, мыты на аўтамабілі дзейнічаюць. Але мы не збіраемся рабіць ніякіх далейшых крокаў цяпер, бо мы хочам пакінуць прастору для перамоў. Мы хочам пагаварыць з нашымі амерыканскімі калегамі», - дадаў ён.

З ягоных слоў, дзяржавы-сябры далі Еўракамісіі мандат на мыты супраць ЗША. «Гэта не значыць, што гэта аўтаматычна адбылося. Яны проста далі нам мандат на тое, каб гэта зрабіць», - сказаў Гіл.

Апошнія навіны