ЕЗ адклаў увядзенне мыт у адказ супраць ЗША на 90 дзён
- 10.04.2025, 16:31
Старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен назвала прычыну.
Еўразвяз адкладзе ўвядзенне мыт у адказ на імпарт тавараў з ЗША на 90 дзён у адказ на іх прыпыненне Вашынгтонам. Як піша DW, пра гэта ў чацвер, 10 красавіка, заявіла старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen).
«Мы прынялі да ўвагі заяву прэзідэнта Трампа. Мы хочам даць перамовам шанец. Пакуль мы заканчваем прыняцце контрзахадаў ЕЗ, якія атрымалі моцную падтрымку нашых дзяржаваў-сябраў, мы адкладзём іх на 90 дзён», - гаворыцца ў яе заяве. Разам з тым, адзначыла палітык, калі перамовы не будуць мець поспеху, контрмеры ўвойдуць у дзеянне. «Як я ўжо казала, усе варыянты застаюцца на стале перамоў», - дадала фон дэр Ляен.
ЕЗ узгадніў увядзенне мыт у адказ на імпарт з ЗША
7 красавіка камісар ЕЗ у пытаннях гандлю Марош Шэфчовіч паведаміў, што Брусэль плануе ўвесці першыя мыты ў адказ на тавары са Злучаных Штатаў з 15 красавіка. Яны будуць уключаць у сябе спецыяльныя тарыфы на амерыканскія джынсы, віскі, арахісавы алей, матацыклы і іншыя тавары.
Шэфчовіч анансаваў, што пазней будзе ўзгоднены поўны спіс тавараў, якіх закрануць зборы ў адказ. Мыты на іншую прадукцыю з ЗША, як меркавалася, павінны былі набыць моц у сярэдзіне траўня. Згодна з планамі, яны закрануць сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША, птушку, ялавічыну, некаторыя морапрадукты, арэхі, яйкі, малочныя прадукты, цукар і гародніну. Акрамя таго, у спіс могуць унесці некаторыя прамысловыя тавары, вырабы са скуры, бытавую тэхніку, інструменты, пластмасы і драўніну.