У Хабараўскам краі РФ узнік маштабны пажар на НПЗ «Раснафты»
- 10.04.2025, 17:27
На нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве ў Камсамольску-на-Амуры палае калона тэхналагічнай устаноўкі.
На НПЗ «Раснафты» ў Камсамольску-на-Амуры ў Хабараўскам краі ўзнік буйны пажар.
Як паведамляе «Украіна 365», полымя ахапіла тэхналагічную ўстаноўку вытворчасці бензіну на вышыні 50 м. Плошча ўзгарання блізу 300 м². Аб прычынах надзвычайнага здарэння мясцовыя ўлады маўчаць. Расейскія СМІ пішуць, што пажар тушаць і пацярпелых няма.
Ад мяжы з Украінай гэты НПЗ размешчаны на адлегласці блізу 9 тысяч км.
Гэтае прадпрыемства перапрацоўвае 8 млн тон нафты на год, выпускаючы, бензін, дызельнае паліва і газ, якія рэалізуюцца не толькі ў РФ, але і ідуць на экспарт у краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.