BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Украіны прыехаў на «кааліцыю ахвочых» у Брусэль

  • 10.04.2025, 17:40

У сталіцы Бэльгіі сабраліся міністры абароны 30 краін.

У першай сустрэчы "кааліцыі ахвочых" на ўзроўні міністраў абароны 10 красавіка ў Брусэлі (Бэльгія) бяруць удзел кіраўнікі абаронных ведамстваў 30 дзяржаў. Пра гэта паведамляе "Гардон" са спасылкай на ўрад Вялікабрытаніі.

На саміце, ініцыяваным Лонданам і Парыжам, будзе абмяркоўвацца план стварэння шматнацыянальных сіл для забеспячэння міру ва Украіне, якая абараняецца ад агрэсіі Расеі.

Перамовы будуць прысвечаныя таму, як найлепшым чынам выкарыстаць магчымасці кожнай дзяржавы, якая ўваходзіць у кааліцыю, для падтрымкі доўгатэрміновай абароны і бяспекі Украіны, гаворыцца ў паведамленні.

- Наша абавязанне ў тым, каб паставіць Украіну ў наймацнейшую пазіцыю для абароны суверэнітэту Украіны і стрымлівання будучай расейскай агрэсіі, - заявіў брытанскі міністр абароны Джон Хілі, заклікаўшы больш ціснуць на Крэмль.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў ужо прыбыў на сустрэчу ў штаб-кватэры NАТО ў Брусэлі.

"Я спадзяюся, гэта будзе прадуктыўна", - сказаў ён журналістам.

Апошнія навіны