BE RU EN

У Беларусі разагналася інфляцыя

  • 10.04.2025, 18:50

Асабліва прыкметна даражэюць прадукты.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку дасягнула 5,9%, а месячная - 0,8% да лютага. Гэта вынікае са звестак Белстата.

Больш за ўсё ў сакавіку падаражэлі харчовыя тавары - на 1,2% да лютага і на 7,5% да сакавіка мінулага года.

Нехарчовыя тавары выраслі ў кошце за месяц на 0,4%, а за год - на 3,2%.

Цэны паслуг у сярэднім у сакавіку павялічыліся на 0,5%, а да сакавіка 2024-га - на 6,6%.

Нагадаем, улады планавалі, што паводле вынікаў гэтага года інфляцыя не перавысіць 5%.

Апошнія навіны