BE RU EN

Генерал-лейтэнант СБУ: Лукашэнка спрабаваў учыніць самагубства

  • 10.04.2025, 19:58

Рыгор Амельчанка расказаў пікантныя падрабязнасці жыцця дыктатара.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка пакутуе ад мазаічнай псіхапатыі. Аднойчы ўзурпатар нават спрабаваў учыніць самагубства.

Пра гэта a target="_blank" href=https://www.youtube.com/watch?v=zF4TAUUJhD0>заявіў генерал-лейтэнант СБУ, народны дэпутат Украіны 5-ці скліканняў Рыгор Амельчанка, які сустракаўся ў 90-х з тады яшчэ з дэпутатам Лукашэнкам.

Генерал СБУ пацвердзіў, што студэнт Магілёўскага педінстытута Лукашэнкі быў завербаваны КДБ СССР як агент "Валет". Паводле ягоных слоў, Лукашэнка пасля атрымання дыплома з'явіўся на прыём да першага сакратара абкама партыі і запатрабаваў прызначыць яго старшынём "якога-небудзь калгаса".

Пасля гэтага Лукашэнка быў накіраваны на псіхіятрычную экспэртызу і атрымаў дыягназ "мазаічная псіхапатыя". Праз некалькі гадоў з тым жа дыягназам ён быў камісаваны з памежных войскаў. Паводле ягоных слоў, медыцынскую карту з дыягназам удалося выкрасці да таго, як Лукашэнка заняў пасаду прэзідэнта.

Амельчанка таксама пацвердзіў, што ФСБ арганізавала фэйкавы замах у 1994-м годзе на кандыдата Лукашэнку.

Генерал СБУ таксама паведаміў, што Лукашэнка марыў стаць прэзідэнтам "саюзнай дзяржавы", пераседзеўшы Ельцына. Са слоў Амельчанкі, Пуцін забіў ягоную мару і Лукашэнка пасля гэтага нават спрабаваў учыніць самагубства.

Апошнія навіны