BE RU EN

На волю выйшаў палітвязень Павел Юхневіч

  • 10.04.2025, 21:39

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" цалкам адбыў пяцігадовы прысуд.

Паводле крыніц «Белсату», актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Павел Юхневіч выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22 у Івацэвічах пасля адбыцця 5-гадовага зняволення.

Актывіста затрымалі 25 верасня 2020-га, сілавікі са зброяй уварваліся ў кватэру праз акно і дзверы. Паўла абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прысудзіў Юхневіча да зняволення на 5 гадоў. Да суда Павел знаходзіўся ў СІЗА. Згодна з законам, дзень, праведзены ў СІЗА, залічваецца за паўтара дня, праведзеных у калоніі.

Апошнія навіны