BE RU EN

Axios: Прадстаўнік Трампа выправіўся ў Расею на сустрэчу з Пуціным

  • 11.04.2025, 9:55

Гэта будзе ўжо трэці раўнд перамоў.

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткоф адправіўся ў Расею і, як чакаецца, сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у пятніцу, паведамляе Axios са спасылкай на свае крыніцы і звесткі FlightRadar.

Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча Уіткофа і Пуціна. На мінулым тыдні Уіткоф прыняў спецпрадстаўніка Пуціна Кірыла Дзмітрыева ў Вашынгтоне.

Выданне нагадвае, што Трамп намагае на спыненні агню ў вайне паміж Расеяй і Украінай і расчараваны тым, што перамовы не дасягнулі вялікага прагрэсу за апошнія тыдні.

Пры гэтым, са звестак Axios калі да канца месяца замірэнне не будзе дасягнута, Трамп можа перайсці да дадатковых санкцый супраць Расеі альбо праз выканаўчую ўладу, альбо папрасіўшы Кангрэс прыняць новае санкцыйнае заканадаўства.

11 красавіка амерыканскія і расейскія дыпламаты правялі чарговыя дыпламатычныя перагаворы ў Стамбуле, каб абмеркаваць нармалізацыю стасункаў паміж краінамі.

Апошнія навіны