Кітай падвысіў мыты на тавары з ЗША да 125%
- 11.04.2025, 19:11
Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 12 красавіка.
Кітай з 12 красавіка паднімае мыты на тавары з ЗША з 84% да 125%. Пра гэта абвясціла міністэрства фінансаў Кітая, піша Bloomberg.
Пекін абвясціў аб пастанове праз два дні пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падвышае мыты на імпарт тавараў з Кітая да 125%.
У заяве Мінфіна Кітая гаворыцца, што калі Вашынгтон працягне "істотна ўціскаць інтарэсы Кітая", то Пекін працягне прымаць контрзахады і "будзе змагацца да канца".
У сакавіку Трамп устанавіў для Кітая мыты на 20%. 2 красавіка ён увёў 34-адсоткавыя мыты ў дачыненні да кітайскіх тавараў. Пекін адказаў тым жа. Затым Трамп дадаў да гэтага яшчэ 50 адсоткаў, павялічыўшы агульны памер мыт да 104 адсоткаў. 9 красавіка Пекін паўтарыў і гэты крок, давёўшы агульны памер мыт да 84%. Трамп, у сваю чаргу, абвясціў аб падвышэнні мыт на кітайскія тавары да 125%.