BE RU EN

Спецпасланнік прэзідэнта Трампа сустрэўся ў Пецярбургу з прадстаўніком Пуціна

  • 11.04.2025, 15:12
Спецпасланнік прэзідэнта Трампа сустрэўся ў Пецярбургу з прадстаўніком Пуціна

Пасля сустрэчы яны разам з'ехалі ў картэжы.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф падчас візіту ў Расею ў пятніцу, 11 красавіка, правёў сустрэчу з кіраўніком расейскага фонду наўпроставых інвестыцый Кірылам Дзмітрыевым, піша расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.

Паводле расейскіх СМІ, Уіткаф сустрэўся з Дзмітрыевым у гатэлі «Гранд Еўропа» ў цэнтры Санкт-Пецярбурга. Пасля сустрэчы яны разам з'ехалі ў картэжы.

Раней 11 красавіка выданне Axios паведаміла, што Уіткаф адправіўся ў Маскву на перамовы з дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Апошнія навіны