Аналітык: Да такога Сі аказаўся не гатовы
- 11.04.2025, 17:02
У гандлёвай вайне з ЗША Кітай прайграе.
Аналітык лонданскага штотыднёвіка The Spectator Іэн Уільямс уважае, што ў гандлёвай вайне з ЗША Кітай прайграе.
«Краіна ніяк не можа пераадолець наступствы калапсу ў сектары нерухомасці (на які прыпадае чвэрць эканомікі краіны), захрасла ў даўгах і пакутуе ад значнай перавытворчасці. Толькі нямногія кампаніі могуць пахваліцца прыбыткам.
Сі спрабуе вызваліцца з гэтага крызісу, робячы стаўку ў першую чаргу на экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі ў сферы аднаўляльнай энэргетыкі, якую ён шчодра субсідуе, але менавіта гэты сектар найбольш адчувальны да мытаў.
Так, Пекін падрыхтаваўся да гандлёвых канфліктаў, але ўсё ж малаверагодна, што ён разлічваў на мыты такога парадку. Насуперак усім заліхвацкім сцвярджэнням Кітая, яго эканоміка ўразлівая - і не зможа выйсці пераможцам з нарастаючага абмену ўдарамі», - піша Уільямс.