«Трэба моцная псіхіка»
- 12.04.2025, 11:33
Беларус паказаў пакаванне гомельскіх цукерак і выклікаў шквал каментароў.
Адзін з карыстальнікаў відэаплатформы TikTok на днях выклаў ролік, у якім паскардзіўся на ўпакоўку шакаладных цукерак вытворчасці гомельскай кандытарскай фабрыкі «Спартак». Не задаволіла мужчыну тое, як адкрываецца пластыкавае пакаванне цукерак. Карыстальнікі сацсеткі далі свае парады аўтару, піша «Телеграф».
Мужчына прадэманстраваў стос абгортак ад шакаладных цукерак «Алёнка» і «Аэрафлоцкія», якія гомельскі вытворца зараз пакуе не ў папяровыя або фольгавыя «фанцікі», а ў пластыкавую абгортку. Яна надзейна запаяная аўтаматам так, каб выключыць доступ старонніх мікраарганізмаў (і не вельмі «мікра», да прыкладу – лічынак харчовай молі, якія так любяць вырабы з шакаладу) да прадукту – так, як гэта робяць са шматлікімі шакаладкамі.
Аднак, мяркуючы з каментароў пад відэа, з адкрыццём такой надзейнай упакоўкі ў аўтара ўзніклі некаторыя праблемы. На яго думку, для стваральнікаў такой упакоўкі «грэюць асобны кацёл».
«Дык цукерку завярнулі, што не адкрыць. Каб яе адкрыць, патрэбна моцная псіхіка», - заявіў аўтар роліка.
Некаторыя каментатары пачалі варажыць, чаму вытворца перайшоў з традыцыйнай папяровай упакоўкі на пластыкавую. Хтосьці выказаў здагадку, што яна «таннейшая» і прасцейшая ў вырабе, чым папяровая, хтосьці - што так вытворца спрабуе «абмежаваць доступ кіслароду да хіміі» ў прадукце.
Зрэшты, большасць гледачоў, якія пакінулі свае каментарыі пад відэа, не ўбачылі ў пластыкавым пакаванні ніякай праблемы.
Адкуль бяруцца чарвякі ў шакаладных цукерках? На «Камунарцы» адказалі, хто вінаваты і чаму лічынкам больш падабаецца арэхавы смак.
«Заўсёды лёгка адкрываліся», - заявіў адзін з іх, а іншы жартам назваў такое пакаванне «тэстам на дзеяздольнасць».
Аднак, на думку аўтара роліка, зрабіць гэта тым, у каго «няма пазногцяў» (мабыць, маюцца на ўвазе ўсё ж доўгія пазногці, а не пазногці як такія), проста немагчыма.
Насамрэч, каб адкрыць такую ўпакоўку ўладальнікам кароткага манікюру нават не абавязкова ісці па нажніцы. Звычайна вытворца спецыяльна робіць на краі ўпакоўкі невялікае насяканне - у гэтым месцы і трэба разрываць яе. А калі такога надрэзу на пакаванні няма, як правіла, досыць проста ўзяць пакаванне двума рукамі за бок па лініі знітоўкі, пацягнуць у розныя бакі - і вуаля, пакаванне адкрываецца па роўнай лініі.