BE RU EN

Беларусаў будуць высяляць з хрушчовак

  • 12.04.2025, 14:37

Ёсць два варыянты.

Праграма рэнавацыі жыллёвага фонду Менска прадугледжвае перасяленне жыхароў хрушчовак у іншыя дамы або выплату ім грашовай кампенсацыі. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» расказала начальніца ўправы жыллёвай палітыкі Менгарвыканкама Алена Лукашэвіч.

У інтэрв'ю агенцтву «Минск-Новости» Алена Лукашэвіч адзначыла, што час пабудаваных у 50-я — 70-я гады мінулага стагоддзя хрушчовак сышоў, нягледзячы на тое, што гэта «яшчэ дастаткова моцныя» дамы. Начальніца ўправы жыллёвай палітыкі Менгарвыканкама мяркуе, што яны не адпавядаюць сучасным патрабаванням добраўпарадкавання і цеплаправоднасці.

- Таму будзе запушчаная праграма рэнавацыі такога жыллёвага фонду, - патлумачыла Лукашэвіч. - Прадугледжана, што грамадзян будуць перасяляць у іншыя кватэры або выплачваць грашовую кампенсацыю.

Нагадаем, у сакавіку была зацверджаная канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года. На думку эксперта па нерухомасці Наталлі Літоўскай, згодна з дакументам «знесці могуць толькі тое, што не дачакалася капрамонту і пагражае ператварыцца ў непрыдатнае для пражывання».

Апошнія навіны