Украінскія байцы сарвалі штурм расейцаў на Пакроўскім кірунку
- 13.04.2025, 21:52

Дапамог Javelin.
Украінскія воіны на Усходнім кірунку фронту спынілі штурм расейскага войска з дапамогай Javelin, а затым дронам дабілі тэхніку акупанта.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) "Хорціца".
Расейскія акупанты пайшлі на штурм пазіцый УСУ ў паласе абароны аднаго з падраздзяленняў на Пакроўскім кірунку. Варожы танк спрабаваў прарваць абарончыя ўмацаванні ўкраінцаў, але байцы стралковага батальёна змянілі яго планы.
«Першы ўдар – стрэл з супрацьтанкавага ракетнага комплексу Javelin па вежы варожага панцырніка. Далей працаваў цяжкі бомбер Vampire. І для танка з экіпажам усё скончылася фатальна», - распавялі ў групоўцы войскаў.
Паспяховую працу ўкраінскіх стралкоў паказала на відэа 141 асобная механізаваная брыгада.
«Акупанты не пакідаюць спробаў штурму, але кожны раз атрымліваюць годны і зруйнавальны адказ. Так будзе з кожным!», - адзначылі ў АСГВ.