BE RU EN

Сікорскі звярнуўся да Трампа пасля ўдару РФ па Сумах

  • 14.04.2025, 11:28

Пуцін пасміхаецца з добрай волі ЗША.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў надзею, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоная каманда зразумеюць сапраўдныя намеры расейскага кіраўніцтва пасля ракетнага ўдару па Сумах.

Пра гэта ён заявіў перад пасяджэннем Рады ЕЗ у замежных справах у Люксембургу, інфармуе Reuters.

"Я спадзяюся, што прэзідэнт Трамп і адміністрацыя ЗША бачаць, што лідар Расеі кпіць з іх добрай волі, і спадзяюся, што будуць прыняты правільныя пастановы", - падкрэсліў Сікорскі.

Кіраўнік польскага МЗС таксама нагадаў, што Украіна больш за месяц таму "безумоўна пагадзілася на спыненне агню", аднак Расея адказала "агіднымі ўдарамі" па Крывым Рогу і Сумах.

Апошнія навіны