BE RU EN

Каля Чырвонага касцёла ў Менску быў учынены акт вандалізму

  • 14.04.2025, 12:35

Быў пашкоджаны абраз-банер каля ўвахода ў храм.

Каля закрытага больш чым два з паловай гады Чырвонага касцёла ў Менску невядомы парэзаў нажом абраз Ісуса Міласэрнага, які размешчаны ў выглядзе банэра каля ганка храма. Калі пашкоджанне выявы заўважылі ў парафіі, яго замацавалі, але сляды блюзнерства засталіся, паведамляе Katolik.life.

Відаць, што нехта зрабіў надрэз у ніжнім правым куце банэра, магчыма, зламыснікі спрабавалі парэзаць выяву.

Калі гэта адбылося, дакладна невядома. Са здымак турыстаў бачна, што як мінімум у сярэдзіне лютага пашкоджанні ўжо былі. Але стала вядома аб акце вандалізму толькі зараз. Адпаведныя органы нічога не паведамлялі ні пра інцыдэнт, ні пра тое, ці праводзіцца ягонае расследаванне.

Апошнія навіны