BE RU EN

Адзін тэлефонны званок пазбавіў пенсіянерку больш як $6500

  • 14.04.2025, 12:44

Прапанавалі замяніць лічыльнікі.

77-гадовая жыхарка Першамайскага раёна трапілася на вуду аферыстаў, якія выдалі сябе за працаўнікоў «Энергазбыту». Пад маркай замены лічыльнікаў яны пераканалі жанчыну ўзяць пазыку і аддаць яе ў «надзейныя» рукі.

Схема ў аферыстаў застаецца ўсё той жа: яны патэлефанавалі пенсіянерцы на хатні тэлефон і даведаліся звесткі пашпарту. Пасля гэтага на мэсанджар жанчыны паступіў яшчэ адзін званок: мужчына на тым канцы проваду прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён паведаміў мінчанцы, што яе асабістыя звесткі трапілі ў рукі ашуканцаў, якія зараз могуць звярнуцца ў банк і аформіць на пенсіянерку крэдыт. Каб «прадухіліць» злачынную схему, незнаёмец пераканаў жанчыну самой узяць крэдыт і пакласці ашчадак на «бяспечны рахунак».

— Мянчанка паверыла аферысту, прытрымліваючыся яго ўказанням, аформіла пазыку і пералічыла на рахунак больш як 21 000 рублёў, — расказала падрабязнасці старшая інспектарка ДІГС Першамайскага РУУС Менска Кацярына Дабравольская.

Паводле гэтага факту следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства.

Апошнія навіны