BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў Беларусі на Вялікдзень

  • 14.04.2025, 14:54

Тэмпература можа падняцца да +25°C.

Велікодныя выходныя ў 2025 годзе будуць цёплымі, нават гарачымі.

Сіноптыкі Белгідрамета прагназуюць, што там-сям па краіне тэмпература можа падняцца да 25°C і вышэй.

Пасля анамальна халоднага тыдня ў найбліжэйшыя дні красавік будзе наганяць упушчанае.

У Беларусі будзе станавіцца ўсё цяплей, а прагрэў паветра з кожным днём павялічыцца.

Так, у сераду, 16 красавіка, тэмпература паветра ўночы складзе ад 4 да 11°C, а ўдзень - ад 12 да 19°C, але месцамі можа падняцца і да 23°C. Пры гэтым ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы і нават навальніцы.

Надвор'е на 17 і 18 красавіка

У чацвер кароткачасовыя дажджы не адступяць, раніцай магчымы слабы туман. Уночы паветра прагрэецца да 6–12°C. Удзень мінімальная тэмпература складзе 19°C у Віцебскай вобласці, 27°C - у Гарадзенскай.

Ападкі спыняцца толькі ў пятніцу, 18 красавіка. Паказчыкі тэрмометра пры гэтым не будуць адрознівацца ад значэнняў папярэдняга дня.

Надвор'е на Вялікдзень

Не адпаведна сезону цёплае надвор'е захаваецца і ў выходныя.

Субота можа зноў прынесці дажджы. Начная тэмпература на некалькі дзён усталюецца ў межах 6–13°C, удзень чакаецца ад 20 да 25°C, па захадзе – да 19°C.

Навальніцай можа запомніцца і святочная нядзеля. Сіноптыкі прагназуюць, што на поўдні будзе да 25°C, а на захадзе крыху халадней - 16-18°C.

Апошнія навіны