BE RU EN

Выведка Брытаніі назвала страты ў жывой сіле Расеі за 2025 год

  • 14.04.2025, 15:06

Яны вялізныя.

Выведка Вялікабрытаніі прааналізавала страты расейскага войска за 2025 год.

Пра гэта гаворыцца ў аналізе брытанскіх выведчыкаў ад 14 красавіка, піша "Еўрапейская праўда".

Як сцвярджаюць выведчыкі Вялікабрытаніі, на 2025 год Расея, магчыма, панесла амаль 138 тысяч страт забітымі і параненымі ў вайне супраць Украіны.

А з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея, магчыма, ужо страціла больш за 920 тысяч чалавек, гаворыцца ў аналізе.

Са спасылкай на звесткі Генеральнага штаба УСУ адзначаецца, што ў сакавіку 2025 года сярэдняя колькасць расейскіх страт складала прыкладна 1300 чалавек на дзень.

Брытанцы адзначылі, што гэты паказчык вырас у параўнанні з лютым 2025 года, калі ён складаў амаль 1 250 штодзённых страт, аднак застаецца ніжэйшым за вельмі высокія дзённыя страты ў канцы 2024 года - амаль 1 600 чалавек на дзень.

Таксама ў аналізе адзначылі, што рост узроўню страт захоўваецца і ў пачатку красавіка 2025 года, што, хутчэй за ўсё, сведчыць аб узмацненні атак з боку Расеі ўздоўж лініі фронту.

"Расейскія войскі, магчыма, спрабуюць аднавіць наступальны тэмп пасля перыяду + зацішша ў пачатку года", – выказалі здагадку выведчыкі Брытаніі.

У аналізе адзначылі, што нягледзячы на даволі статычную лінію фронту, зафіксаваныя страты сярод расейскіх войскаў у 2025 годзе застаюцца істотна вышэйшымі, чым увесну 2024 года, калі штодзённыя страты рэдка перавышалі тысячу чалавек.

Апошнія навіны