BE RU EN

Прэм'ер Пакістана расказаў, каго адправяць у Беларусь у ліку 150 тысяч пакістанцаў

  • 14.04.2025, 18:33

Ён заявіў, што паміж дзвюма краінамі «было дасягнутае разуменне».

Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф у каментары вынікаў свайго нядаўняга візіту ў Менск удакладніў, каго менавіта, на яго меркаванне, плануецца адпраўляць на працу ў Беларусь, піша telegraf.news.

Як паведамілі пакістанскія СМІ са спасылкай на словы Шарыфа, паміж дзвюма краінамі «было дасягнутае разуменне» аб адпраўцы ў Беларусь 150 000 «кваліфікаванай пакістанскай моладзі».

Гэтая заява прагучала пасля таго, як сам Шахбаз Шарыф ацаніў свой візіт у Менск як «выгодны і паспяховы».

Са слоў Шарыфа, грамадзяне, якія з'ехалі працаваць за мяжу, «працуюць дзень і ноч, услаўляючы імя Пакістана».

Апошнія навіны