BE RU EN

Bloomberg: Кітайскія авіякампаніі спыняюць закупкі «Боінгаў»

  • 15.04.2025, 12:42

Распараджэнне стала адказам на пастанову ЗША ўвесці 145% мыты на кітайскія тавары.

Кітайскія ўлады распарадзіліся, каб авіякампаніі краіны спынілі прыём паставак самалётаў вытворчасці амерыканскай кампаніі "Боінг".

Аб гэтым паведамляе Bloomberg са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

У паведамленні гаворыцца, што гэтае распараджэнне стала адказам на пастанову ЗША ўвесці мыты на кітайскія тавары сумай 145%. Кошт акцый кампаніі "Боінг" на ранішніх таргах у аўторак знізіўся на 2,5%.

Акрамя таго, Пекін даручыў кітайскім авіяперавозчыкам прыпыніць усе закупкі авіяцыйнага абсталявання і дэталяў у амерыканскіх кампаній. Са звестак крыніц Bloomberg, кітайскі ўрад таксама разглядае магчымасць падтрымкі авіякампаній, якія арандуюць самалёты "Боінг" і сутыкнуліся з ростам выдаткаў праз новыя амерыканскія мыты.

Апошнія навіны