BE RU EN

Расея імкнецца размясціць вайсковыя самалёты паблізу Аўстраліі

  • 15.04.2025, 14:25

Канбера б'е трывогу.

Расея запытала ў Інданэзіі спецыяльны дазвол на размяшчэнне далёкамагістральных самалётаў на авіябазе Манухуа, размешчанай у 1300 км ад Аўстраліі.

Расея звярнулася да Інданэзіі з просьбай аб доступе да авіябазы Манухуа на востраве Біяк у правінцыі Папуа, каб размясціць там вайсковыя самалёты.

База размешчаная прыкладна ў 1200-1300 км ад аўстралійскага горада Дарвіна і побач з ключавымі вайсковымі аб'ектамі ЗША і Аўстраліі.

Паведамленне аб запыце Крамля выклікала занепакоенасць у Канберы.

Міністр абароны Аўстраліі пацвердзіў, што Масква сапраўды звярталася з такім запытам. У сваю чаргу, інданэзійскі міністр абароны запэўніў, што не дазволіць расейскім самалётам базавацца ў Папуа.

Інданэзія традыцыйна прытрымліваецца нейтралітэту, аднак з абраннем Прабава Субіянта прэзідэнтам краіна актывізавала супрацоўніцтва з Расеяй. Прабава прыняў у Джакарце сакратара Савета бяспекі РФ Сяргея Шайгу.

Эксперты адзначаюць, што канчатковай пастановы наконт базы яшчэ няма, і пад уплывам ЗША, Аўстраліі і Японіі Інданэзія можа адмовіць Маскве. У той жа час некаторыя аглядальнікі мяркуюць, што размяшчэнне авіяцыі РФ у Ціхім акіяне можа быць часткай падрыхтоўкі да падтрымкі Кітая ў магчымым канфлікце з ЗША і NATO.

Раней тры кітайскія вайсковыя караблі ажыццяўлялі незвычайны манеўр вакол Аўстраліі, заходзячы ў яе выключную эканамічную зону і праводзячы вучэбныя стрэльбы побач з камерцыйнай авіяпрасторай.

Апошнія навіны