BE RU EN

Сілы абароны Украіны «пакаралі» расейскую брыгаду, якая ўдарыла па Сумах

  • 15.04.2025, 17:07

Украінскія абаронцы атакавалі шэраг аб'ектаў у Курскай вобласці.

Сілы абароны Украіны знішчылі ППД 448-й ракетнай брыгады войска РФ у Курскай вобласці. Менавіта гэтая брыгада 13 красавіка, у Вербніцу, нанесла ракетны ўдар па горадзе Сумах, паведамляе Генштаб УСУ.

Паводле інфармацыі Генштаба, падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм, Сіл спецыяльных аперацый, Службы бяспекі Украіны, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны, атакавалі шэраг аб'ектаў у Курскай вобласці.

Гэтыя аб'екты звязаныя з расейцамі, якія маюць дачыненне да ракетнага ўдару па горадзе Сумах 13 красавіка 2025 г. і да іншых вайсковых злачынстваў супраць народа Украіны.

Быў атакаваны пункт сталай дыслакацыі 448-й ракетнай брыгады расейскіх акупантаў, зафіксаваная другасная дэтанацыя боепрыпасаў. Цяпер вынікі ўдару ўдакладняюцца.

- Кожная расейская воінская частка, падраздзяленне і іх вайскоўцы, якія ажыццяўляюць абстрэлы мірных гарадоў і цывільных грамадзян Украіны, будуць устаноўленыя і абавязкова атрымаюць адплату, - заявілі ў Генштабе.

Апошнія навіны