BE RU EN

«Белпошта» запусціць уласны маркетплэйс

  • 15.04.2025, 17:11

Заказваць можна будзе як беларускія, гэтак і замежныя тавары.

«Белпошта» плануе запусціць свой маркетплэйс ужо да канца першага паўгоддзя 2025 года. Пра гэта распавяла намесніца генеральнага дырэктара ў камерцыйнай дзейнасці прадпрыемства Ірына Конанава, піша «Зеркало».

З яе слоў, пляцоўка будзе працаваць па ўсёй краіне і стане даступнай для жыхароў нават самых аддаленых населеных пунктаў. Заказваць можна будзе як беларускія, гэтак і замежныя тавары.

«Наша задача - забяспечыць даступнасць розных тавараў у кожным рэгіёне краіны, - адзначыла Конанава. — „Белпошта“ будзе адначасова ўладальніцай пляцоўкі і лагістычным партнёрам. Уся наша інфраструктура - гэта больш за 2,8 тысячы аддзяленняў сувязі - стане зручнай сеткай пунктаў выдачы заказаў».

Кліенты змогуць аплаціць пакупкі онлайн або пры атрыманні: гатоўкай, банкаўскай карткай або карткай растэрміноўкі.

Раней у «Белпошце» расказвалі, што дастаўка да паштовага аддзялення будзе бясплатнай. Калі выбраць дастаўку дадому, заказы коштам да 50 рублёў (у Менску — да 40 рублёў) каштавацьмуць 6,9 і 5,3 рубля адпаведна. Пры суме замовы, вышэйшай за гэты парог, дастаўка будзе бясплатнай і дадому.

Апошнія навіны