УСУ знішчылі калону акупантаў, якую ўзначальвалі «Жыгулі»
- 15.04.2025, 17:22
Відэафакт.
Украінскія абаронцы са складу 110-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны імя генерал-харунжага Марка Бязручкі знішчылі штурмавую браняваную калону з дэсантам расейскіх акупантаў.
Пра гэта, спасылаючыся на ўкраінскіх абаронцаў, паведаміў вайсковы Telegram-канал навін «ЗСУ Рух», апублікаваўшы адпаведнае відэа.
На кадрах, знятых беспілотным лятальным апаратам, можна ўбачыць знішчаныя і згарэлыя баявыя браняваныя машыны і аўтамабіль тыпу «Жыгулі», які, як ні дзіўна, узначальваў калону.