BE RU EN

Сабаленка без барацьбы прайшла ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце

  • 15.04.2025, 18:05

Расейка Патапава знялася са спаборніцтваў.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру WTA-500 у Штутгарце. Спаборніца 1/8 фіналу расеянка Анастасія Патапава знялася праз траўмы.

— Вельмі шкада здымацца са Штутгарта... На жаль, у мяне сабралася вялікая колькасць вадкасці ў левым пэндзлі, якое не дазваляе мне функцыянаваць нават у жыцці.

Сёння прынялі пастанову выпампоўваць гэтую вадкасць, што павінна мне дазволіць своечасова аднавіцца перад Мадрыдам, - напісала Патапава ў сваім тэлеграм-канале.

За выхад у паўфінал турніру першая ракетка свету пазмагаецца з пераможцай пары Дыяна Шнайдэр (Расея) - Элізе Мертэнс (Бэльгія).

Апошнія навіны