УСУ ўзялі ў палон некалькіх расейскіх акупантаў
- 15.04.2025, 20:17
Відэа.
Аператары дронаў Шостага палка "Рэйнджар" ССА паспяхова атакавалі расейскія пазіцыі і выявілі пяцярых жаўнераў войска ў бліндажы на адным з кірункаў фронту, інфармуе камандаванне Сіл спецыяльных аперацый УСУ ў Telegram.
Пасля таго, як байцы хутка і старанна спланавалі свае дзеянні, яны пачалі рух у кірунку пазіцый акупантаў. Дзякуючы паспяховаму "налёту" ўкраінскіх абаронцаў атрымалася ліквідаваць двух расейцаў і прымусіць здацца ў палон яшчэ траіх вайскоўцаў РФ.