Дуда адказаў на пагрозы Нарышкіна Польшчы і краінам Балтыі
- 15.04.2025, 21:18
Прэзідэнт Польшчы заявіў, што кіраўнік СЗВ распаўсюджвае "класічную дэзінфармацыю".
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што кіраўнік расійскай выведкі распаўсюджвае класічную дэзінфармацыю РФ, калі пагражае Польшчы і краінам Балтыі.
Пра гэта Дуда сказаў у Заграбе ў аўторак, яго цытуе выданне Onet.
Дуду папрасілі пракаментаваць заяву кіраўніка Службы замежнай выведкі Расеі Сяргея Нарышкіна аб тым, што Расея адкажа сілай на напад NATO на Расейскую Федэрацыю або Беларусь, і краінамі, якія пацерпяць у выпадку такога нападу, найперш будуць краіны Балтыі і Польшча.
Са слоў Дуды, гэтая заява з'яўляецца прыкладам "класічнай расейскай дэзінфармацыі, характэрнай для савецкай школы прапаганды".
“Гэта кажа Расея, якая перадыслакуе сваю ядзерную зброю ў Беларусь, нахабна набліжаючы яе да межаў NATO і Еўрапейскага Звязу.
Ён таксама падкрэсліў, што NATO з'яўляецца выключна абарончым альянсам.
"Усё, што робіць NATO - гэта адказ на расейскую агрэсію... NATO ніколі ні на каго не нападаў і не нападае, гэта альянс, які выключна падтрымлівае бяспеку", - сказаў польскі прэзідэнт.