Вашынгтон паабяцаў Кітаю мыту 245%
- 16.04.2025, 10:12
Абнародаваная афіцыйная заява Белага дома.
Узаемныя мыты ЗША і Кітая ўжо перавышаюць 100 адсоткаў. Але гэта яшчэ не канец падвышэння тарыфаў са стараны Вашынгтона.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Белага дома.
Як адзначылі ў Белым доме, у першы дзень прэзідэнт Дональд Трамп ініцыяваў гандлёвую палітыку "Амерыка перадусім", каб зноў зрабіць эканоміку Амерыкі вялікай.
“У Дзень вызвалення (2 красавіка, - рэд.) прэзідэнт Трамп увёў 10%-ы тарыф для ўсіх краін і індывідуальныя больш высокія тарыфы ў адказ для краін, з якімі ў ЗША найбольшы гандлёвы дэфіцыт, каб зраўнаваць шанцы і абараніць нацыянальную бяспеку Амерыкі”, - заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША.
З іх звестак, больш за 75 краін ужо звярнуліся да Вашынгтона з прапановай абмеркаваць новыя гандлёвыя дамовы.
“На фоне гэтых абмеркаванняў цяпер прыпыненае ўвядзенне індывідуальных больш высокіх мытаў, за выключэннем Кітая, які прыняў меры ў адказ. У выніку дзеянняў у адказ Кітаю цяпер пагражае мыты на імпарт у ЗША сумай да 245%”, - гаворыцца ў заяве.