BE RU EN

Кіраўніца Міністэрства эканомікі Украіны заявіла аб істотным прагрэсе ў пагадненні з ЗША аб нетрах

  • 16.04.2025, 15:40

Найбліжэйшым часам будзе завершаная фармалізацыя ўгоды.

Віцэ-прэм'ерка і міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка паведаміла ў Facebook аб істотным прагрэсе ў перамовах з амерыканскай стараной аб пагадненні карысных выкапняў.

Свірыдзенка заявіла аб станоўчым новым кроку са Злучанымі Штатамі ў пагадненні аб эканамічным партнёрстве і стварэнні фонду інвестыцый у аднаўленне Украіны.

- Нашы тэхнічныя каманды вельмі грунтоўна папрацавалі разам над пагадненнем - ёсць істотны прагрэс, юрысты зрабілі правільныя акцэнты ў драфце пагаднення, дзякуй перамоўнікам у абедзвюх камандах, - напісала яна.

Паводле ейных слоў, ёсць дамоўленасць з амерыканскай стараной зафіксаваць гэты пазітыў у адпаведным мемарандуме аб намерах.

- Найбліжэйшым часам рыхтуемся закончыць фармалізацыю пагаднення, - адзначыла віцэ-прэм'ерка.

Паводле ейных слоў, каманды яшчэ будуць працаваць над канкрэтнымі пунктамі пагаднення, хаця шмат ужо прапрацавана.

- Пагадненне будзе падлягаць ратыфікацыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны, даваць магчымасць інвестыцый і развіцця ва Украіне, а таксама забяспечыць умовы для адчувальнага эканамічнага росту і Украіны, і Злучаных Штатаў, - растлумачыла Свірыдзенка.

Апошнія навіны