BE RU EN

Пяцярых беларусак ператварылі ў легендарных гераіняў фільмаў і серыялаў

  • 16.04.2025, 18:48

Хто падобны больш за ўсіх?

Пяць беларусак атрымалі шанец пераўвасобіцца ў легендарных кінагераіняў. У конкурсе ўдзельнічала блізу 300 жанчынаў розных прафесій і ўзростаў. «Выбралі пяцярых, якія бліжэй за ўсё падышлі духам і знешнасцю да вобразаў, пра якія марылі самі ўдзельніцы, піша «Анлайнер».

Як усё было

Праект ад «Белтэлекама» і тэлеканала «ЯСНАе TV» стартаваў у сакавіку. Удзельніц выбіралі паводле іх матывацыі і падабенства з жаданымі персанажамі. Над ператварэннем працавалі стылісты і візажысты. У выніку кожная з пяці жанчынаў прымерала на сябе культавы вобраз – ад «Эмілі ў Парыжы» да Маргарыты з «Майстра і Маргарыты». Пераможцы не толькі змяніліся знешне, але і атрымалі гардэроб у падарунак, а таксама паўдзельнічалі ў фотасесіях і здымках.

Арганізатары кажуць, што галоўная ідэя – паказаць, што ніколі не позна раскрыць у сабе новы бок, паверыць у сябе і адчуць сябе гераіняй – як на экране, так і ў жыцці.

Гераіні праекту

Марыя, памагатая ў псіхацэнтры, пераўвасобілася ў Эмілі. Яркі парыжскі вобраз: берэты, джынсы-клёш і вязаны топ, а яшчэ мяккія валасы і нюдавы макіяж.

ArticleImage Id:176513]

Ірына, пашпартыстка з Белаазёрска, стала Демі Мур з фільма «Непрыстойная прапанова». Класіка і элегантнасць – чорная атласная сукенка і макіяж у духу «ціхай раскошы».

Настасся, піяр-спецыялістка, прымерала вобраз Шэран Стоўн з «Асноўнага інстынкту». Белая сукенка, акуратная прычоска і халодная каляровая палітра падкрэслілі яе вытанчаную знешнасць.

Алена, уладальніца студыі нарошчвання веек, стала Самантай з «Сэксу ў вялікім горадзе». Яркі цытрынавы камбінезон, смелы стыль і ўпэўненасць – новы вобраз дапамог ёй раскрыць унутраную сілу.

Ірына, інжынерка ў авіякампаніі, увасобіла загадкавую Маргарыту. Бардовы камбінезон, вінтажны капялюшык з вэлюмам і жаноцкая падача – у ёй убачылі фатальную гераіню з містычнага СССР 1930-х гадоў.

Апошнія навіны